У Нароўлі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году міра і стварэння. Арганізатарам мерапрыемства выступіў спецлясгас. Прадстаўнікі раённых арганізацыі высадзілі сотні елачак на тэрыторыі больш за 10 га (10,8 га, калі быць дакладнымі).

Галоўная мэта акцыі — захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

У гэтым годзе Тыдзень лесу ладзіцца ўжо ў шаснаццаты раз. За ўвесь час акцыя палюбілася нараўлянам, амаль усе прадпрыемствы раёна сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі.

Акрамя пасадкі лесу добраахвотнікі могуць паўдзельнічаць ва ўборцы смецця і захламленасці, добраўпарадкаванні месцаў масавага адпачынку.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў Нараўлянскі спецлясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

Міхаіл Шаўчэнка, фота і відэа аўтара