Гэты дзень з’яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 233 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 12 мая

У 996 годзе ў Кіеве асвяцілі Дзесяцінную царкву, першую вядомую каменную царкву Русі.

У 1364 годзе быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 12 мая

1670 год: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак і паэт Эдвард Лір і расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.

12 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць дзевяці пакутнікаў Кізічаскіх – хрысціянскіх святых і лекараў, якія прынялі пакутніцкую смерць у ІІІ ст. у горадзе Кізік.

Sputnik