Гэты дзень з’яўляецца сто сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 24 мая

У 1925 годзе Выйшаў першы нумар газеты «Комсомольская правда».

Хто нарадзіўся 24 мая

1800 год: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак рамантычнага кірунку.

1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.

1920 год: Сямён Аляксандраў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі і амерыканскі музыкант Боб Дылан.

24 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мяфодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яны нарадзіліся ў заможнай сям’і і атрымалі добрую адукацыю. Па просьбе мараўскага князя Расціслава імператар Міхаіл ІІІ прыслаў настаўнікаў, якія маглі б распаўсюджваць хрысціянства. Браты разам з вучнямі перарабілі славянскі алфавіт, які атрымаў назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту знаходзіцца варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.

Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам «мокры«. У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор’е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджлівае, калі ж сухая – гарачае і сухое.

Па павер’ях 24 мая прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады стараліся не падыходзіць.

Sputnik