Гэты дзень з’яўляецца сто сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 17 красавіка

У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.

Хто нарадзіўся 17 красавіка

1917 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак.1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.

17 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўная царква адзначае чацвёрты дзень Перадвелікоднага тыдня – Вялікі чацвер. У гэты дзень успамінаецца найважнейшая евангельская падзея – Тайная вячэра, падчас якой Збавіцель устанавіў Таінства Новага запавету – Еўхарыстыі. Сёння ўсе праваслаўныя павінны прычасціцца Святых Хрыстовых Таінстваў. Акрамя гэтага, у храмах у гэты дзень здзяйсняецца Чын абмывання ног, яго здзяйсняе архірэй – па прыкладзе таго, як Хрыстос абмыў ногі сваім 12 вучням.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі.Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.

Sputnik