Гэты дзень з’яўляецца дзвесце саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 126 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 27 жніўня

У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права.

У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забаронена дзейнасць езуітаў.

У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.

Хто нарадзіўся 27 жніўня

1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі і польскі паэт.

1860 год: Караль Чапскі, граф, мінскі гарадскі галава і мецэнат.

1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка групы «Сябры».

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.

27 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі «малых» прарокаў. Сёння заканчваецца Cпасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.

Гэты дзень называлі Міхей-Ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор’е. Калі дзьмуў лёгкі вецер, восень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе непагадзь.

Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.

27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляраў.

Sputnik