Гэты дзень з’яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.
Якія падзеі адбыліся 19 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.
Гістарычныя падзеі 19 верасня
У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.
У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.
Хто нарадзіўся 19 верасня
1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
1946 год: Ягор Батальёнак, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.
19 верасня ў народным календары
Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязана наступнае паданне. Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дар мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады.
У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.
Надвор’е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор’е. «З Міхаіла зіма марозы куе«, — казалі ў народзе.
Sputnik