Гэты дзень з’яўляецца дзвесце сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 118 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 4 верасня

У 1390 годзе крыжаносцы разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.

У 1776 годзе была створана Полацкая губерня.

У 1991 годзе была прынята пастанова Савета міністраў БССР «Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой».

Хто нарадзіўся 4 верасня

1714 год: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.

1884 год: Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.

1906 год: Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўтамабільны канструктар Генры Форд II і амерыканская спявачка Беёнсэ.

4 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Агафоніка, Феафрэпія, Зоціка і іншых.

У народзе Агафоніка называюць Агафон Гуменнік. Існавала павер’е, што ў гэты і наступны дзень з лесу выходзяць лесуны і шкодзяць людзям і дамашнім жывёлам, раскідваюць снапы, псуюць сена. Каб уберагчы маёмасць, гаспадару трэба было ўсю ноч вартаваць сваё гумно з качаргою або іншай металічнай прыладай і абавязкова ў кажусе навыварат. Калі гаспадар не ўпільнаваў, гаспадыня ішла і збірала салому, вымятала з гумна сор.

У лес на Агафона-Гумненніка не хадзілі, каб не злаваць лесуноў яшчэ болей.

Сачылі за надвор’ем: калі дзень быў сонечны, а ў паветры нізенька лятала павуцінне, восень будзе цёплая.

Sputnik