Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 140 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень святкуюць Міжнародны дзень ляўшэй? Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 13 жніўня

У 1920 годзе падчас Польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва.

Хто нарадзіўся 13 жніўня

1913 год: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар.

1950 год: Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык.

1959 год: Яўген Колчаў, беларускі скульптар і фатограф.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі і амерыканскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных Карл Лібкнехт і былы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра.

13 жніўня ў народным календары

Еўдакімавы запускі — апошні дзень перад двухтыднёвым Успенскім пастом, або Спасаўкай. Пост на Спас не галодны, бо на стале поўна ўсялякай агародніны, ягад і хлеба. У гэты дзень збіралі спелую рэпу і варылі з яе кашу, рабілі квас, парылі, вялілі і папросту ўжывалі сырой.

Sputnik.