Гэты дзень з’яўляецца дзвесце семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 89 дзён.
У гэты дзень у 1906 годзе міжнародным сігналам бедства быў зацверджаны сігнал SOS. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.
Гістарычныя падзеі 3 кастрычніка
У 1922 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча.
У 1942 годзе пачаў дзейнічаць Мінскі міжраённы падпольны камітэт КП(б)Б.
Хто нарадзіўся 3 кастрычніка
1458 год: Казімір Казіміравіч, сын караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, прылічаны да святых каталіцкай царквой.
1897 год: Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Сяргей Ясенін і французскі пісьменнік Луі Арагон.
3 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Яўстафія Плакіды, яго жонкі і дзяцей.
У народзе гэты дзень называўся Астафій вятрак. Адзначалі свята млынароў: звычайна аднавяскоўцы прыносілі ім нешта ў падарунак – мёд, агародніну. У гэты перыяд пачыналі малоць зерне новага ўраджаю.
Асабліва назіралі 3 кастрычніка за ветрам: калі ён дзьмуў з поўначы – блізка маразы, а калі з поўдня – будзе яшчэ трымацца цяпло. Заходні вецер нёс дажджы, а ўсходні абяцаў добрае надвор’е.
Sputnik