Сельскагаспадарчае прадпрыемства КУП «Уладзіміраўскі-Галоўчыцы» клапоціцца аб тым,  каб людзі, якія працуюць у полі, своечасова атрымлівалі гарачае харчаванне. Жнівень — складаная пара для хлебаробаў. На залатой ніве паблізу вёскі Будкі плаўна, нібы караблі ў моры, ходзяць камбайны. Штодзень, калі дазваляе надвор’е, вадзіцелі і механізатары праводзяць у кабінах больш за 12 гадзін. Адлучыцца на абед дадому — …