У многіх славянскіх краінах святкуюць сёння Стары Новы год. Жыхары Нароўлі таксама прымкнулi да гэтай традыцыi. На галоўнай плошчы горада развярнулася тэатральна-канцэртнае гулянне з удзелам працаўнікоў аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Гучалi вясёлыя песні ў выкананнi народнага ансамблю «Скарбніца». Таксама гасцей свята чакалі разнастайныя гульні і забавы, выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Алеся ЛIТВIН, …