Суботняй раніцай святочная радыёгазета «Гуляй, народ, Масленіца ў варот!» зазывала на гулянне жыхароў Нараўляншчыны і гасцей нашага горада. На Кастрычніцкай плошчы размясціліся тэматычныя падворкі, тарговыя палаткі, гульнявыя пляцоўкі, сцэна, з якой гучалі песні, жарты і шчырыя пажаданні. Гасцінна запрашаў да сябе падворак спецлясгаса. Тут гаспадынькі прыгатавалі шмат смачных страў, а гаспадары нарыхтавалі для продажу дровы, …