Святкаванне Пасхі заўсёды пачынаецца праз удзел у Літургіі Пасхальнай Вігіліі

Пасхальная Вігілія — важнейшая цэлебрацыя ва ўсім літургічным годзе. Яна ўяўляе сабой пачатак радаснага святкавання Уваскрасення Езуса Хрыста. З’яўляецца кульмінацыяй Пасхальнага Трыдууму.
Урачыстасць распачынаецца Літургіяй Святла, падчас якой адбываецца асвячэнне агню, запальванне Пасхалу і ўрачыстае ўнясенне яго ў святыню з патройным воклікам: “Святло Хрыста!”. Напрыканцы гэтай часткі спяваецца Exultet — найпрыгажэйшы спеў Абвяшчэння Пасхі.





Пазней распачынацца Літургія Слова. Звычайна ў гэты дзень чытаецца ажно 9 фрагментаў Святога Пісання.
Наступнай часткай урачыстасці з’яўляецца Літургія Хросту, падчас якой адбываецца асвячэнне вады і аднаўленне абяцанняў Хросту.
Пасля гэтага цэлебруецца Эўхарыстычная Літургія, якая з’яўляецца вялікай падзякай за муку, смерць і змёртвыхпаўстанне нашага Пана.






Заканчэннем Пасхальнай Вігіліі з’яўляецца ўрачыстая рэзурэкцыйная працэсія. Яна абвяшчае перамогу Езуса над смерцю. Нясе радасць і заклік да ўсяго стварэння праслаўляць Уваскрослага Хрыста за ўсё, што для нас учыніў.
Перыяд святкавання Пасхі працягваецца 50 дзён да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! АЛЛЕЛЮЯ.