23 мая ў 16.00 у выставачнай зале ўстановы адкрыецца выстава работ удзельнікаў студыі выяўленчага мастацтва «Чысты ліст» «НАТХНЕННЕ».

Кожная выстаўка выяўленчага мастацтва – гэта заўжды адкрыццё. Адкрыццё света прыгажосці і дабраты. Уменне не толькі бачыць, але і тварыць, увасабляць свае фантазіі ў малюнках пад сілу толькі творчаму чалавеку.
Студыя выяўленчага мастацтва «Чысты ліст» створана ў 2015 г. у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г. Гомеля. У студыі штогод займаюцца каля 60 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Нягледзячы на свой малады ўзрост, студыя заваявала папулярнасць сярод дзяцей і іх бацькоў. Тут існуе група для дарослых, якія захапляюцца выяўленчым мастацтвам. Творы дарослых студыйцаў прадстаўлены на выставе «НАТХНЕННЕ».
Гэта выстаўка – дэбют дарослых удзельнікаў студыі. На выстаўцы паказаны творы розных жанраў – ад пейзажаў і нацюрмортаў да партрэтаў і абстракцый. Карціны выкананы ў такіх тэхніках, як алей, акрыл, акварэль, гуаш, каляровые алоўкі і інш. У кожным творы закладзена часцінка душы аўтара. Атрымліваючы асалоду ад гэтай прыгажосці, па-новаму пачынаеш успрымаць свет. У гэтым і заключаецца магія мастацтва – адчыняецца свет ва ўсёй сваёй разнастайнасці колераў. У творах многа душэўнага цяпла, кахання, радасці і натхнення.
Выкладае ў студыі педагог дадатковай адукацыі, член Беларускага саюза мастакоў, член Беларускага саюза дызайнераў Андрасюк Іван Васільевіч.
«Чысты ліст» – гэта не толькі месца, дзе можна навучыцца маляванню і жывапісу, але і сапраўдны цэнтр творчасці і натхнення.
Выстаўка адкрыта з 23 мая па 14 чэрвеня.
Узроставая катэгорыя наведвальнікаў выставы 0+
Уваход вольны!
Месца правядзення: выставачная зала ГАЦНТ Адрас: вул. Ірынінская, 19 Час працы: аўт.-пт.: 9:30 – 18:30; сб.: 9:00 — 17:20; нд.-пн. — выходны Кантактны тэлефон: 8 (0232) 33-90-54.