Гэты дзень з’яўляецца сто восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 185 дзён.

Гістарычныя падзеі 29 чэрвеня

У 1440 годзе вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык.

У 1984 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.

Хто нарадзіўся 29 чэрвеня

1934 год: Юрый Градаў, беларускі архітэктар, заслужаны архітэктар БССР.

Таксама сёння нарадзіўся французскі пісьменнік і лётчык Антуан дэ Сент-Экзюперы.

29 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць трох святых Ціханаў: свяціцеля Ціхана, Ціхана Мядынскага і вялебнага Ціхана Лухоўскага, які нарадзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Святому Ціхану маліліся пра суцішэнне зубнога болю і каб адступілі іншыя хваробы.

Імя Ціхан у народзе асацыявалася са словам «ціхі«. Таму продкі казалі: «На Ціхана птушкі заціхаюць«.

Гэта назіранне мае рацыю: птушкі і сапраўды менш спяваюць, таму што заняты птушанятамі. Працягваюць спяваць толькі зязюлі і салаўі.

Калі ў полі маўчаць конікі, хутка будзе дождж. Чым менш кроплі дажджу, тым даўжэй ён будзе ісці.

Sputnik