Гэты дзень з’яўляецца трынаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 353 дні.

Гістарычныя падзеі 13 студзеня

У 1819 годзе Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога.

Хто нарадзіўся 13 студзеня

1893 год: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання.

Таксама сёння нарадзіўся брытанскі кінаакцёр Арланда Блум.

13 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Меланіі Малодшай. У народзе 13 студзеня называюць Шчодры вечар або Васільева каляда. Па старым стылі гэта было пярэдадне Новага году – Васільева дня. У гэты дзень багата накрывалі сталы – адсюль і прымаўка: «Як на Маланніна вяселле». Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі. Калі ў гэты дзень было цёплае надвор’е, лічылася, што лета будзе дажджлівае. Затое холад і шэрань прадракалі багаты ўраджай. Sputnik