Гэты дзень з’яўляецца дзесятым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 356 дзён.

Гістарычныя падзеі 10 студзеня

У 1972 годзе ў вёсцы Вязынка быў адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.

У 1989 годзе пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.

Хто нарадзіўся 10 студзеня

1597 год: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

1896 год: Георгій Лаўроў, савецкі беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Аляксей Талстой і амерыканскі матэматык Дональд Кнут.

10 студзеня ў народным календары

Гэты дзень ў народзе называлі «Мясаед» – у канцы каляднага посту сяляне забівалі на мяса дамашніх жывёл і 10 студзеня на стале абавязкова былі мясныя стравы. У гэты час спраўлялі шмат вяселляў, таму што ў гэты час вяскоўцы былі вольныя ад гаспадарчых работ, да таго ж, рознай смачнай ежы было ў дастатку.

Увечары моладзь звычайна збіралася, каб пець песні, гуляць і варажыць на свой лёс. Таксама працягвалі хадзіць па хатах калядоўшчыкі.

Калі 10 студзеня завіруха – лета будзе дажджлівае. Кошка спіць увесь дзень – хутка адліга. Шэрань на дрэвах і бязветранае надвор’е прадказваюць добры ўраджай.

Sputnik