Гэты дзень з’яўляецца пятым па грыгарыянскім календары і да канца года застаўся 361 дзень. Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў сацыяльнай абароны.

Гістарычныя падзеі 5 студзеня

У 1984 годзе ў Мінску быў заснаваны музей «Дом Ваньковічаў».

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй.

Хто нарадзіўся 5 студзеня

1104 год: Еўфрасіння Полацкая, княжна полацкая, асветніца, прылічаная да святых.

1907 год: Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург.

1958 год: Ігар Бархаткоў, беларускі мастак-жывапісец, калекцыянер.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі пісьменнік Умберта Эка і японскі рэжысёр Хаяо Міядзакі.

5 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Ніфанта і пакутніка Феадула. У народзе казалі: «Прыйшоў Фядул, вецер падзьмуў». Па надвор’і сёння глядзелі, які будзе лістапад. Калі дзень марозны і ясны, будзе сонечна, а калі адліга – лістапад будзе дажджлівы. На Фядула ў хатах пяклі печыва ў выглядзе розных дамашніх жывёл: лічылася, што гэта дапаможа іх абараніць ад злых духаў.

Sputnik