Гэты дзень з’яўляецца другім па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 364 дні.

Гістарычныя падзеі 2 студзеня

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

У 1981 годзе ў Мінску заснавана выдавецтва «Юнацтва».

Хто нарадзіўся 2 студзеня

1925 год: Яўген Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі.

1937 год: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў і рускі жывапісец Васіль Пяроў.

2 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Ігнація Баганосца і цудатворца Іаана Кранштацкага. У народзе казалі: «Які Ігнат, такі і жнівень будзе» – па надвор’і ў гэты дзень вызначалі, якім яно будзе ў апошні летні месяц. 2 студзеня прынята было з абразом абыходзіць куты хаты, каб выгнаць з яе злых духаў. Моладзь рыхтавалася да Каляд – рабілі касцюмы, вучылі калядкі. Каб вызначыць, які ў гэтым годзе будзе ўраджай, страсалі снег з дрэва. Чым больш удалося стрэсці, тым больш, лічылася, будзе жыта і агародніны.

Sputnik