Гэты дзень з’яўляецца трыста шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 5 дзён.

Гістарычныя падзеі 26 снежня

У 1566 годзе Гарадзенскі сейм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ.

У 1926 годзе выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас».

У 1968 годзе пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.

У 1991 годзе СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.

Хто нарадзіўся 26 снежня

1893 год: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар.

1937 год: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік і мастак Генры Мілер і кітайскі дзяржаўны дзеяч Маа Цзэдун.

26 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква пачытае памяць пакутнікаў Яўстрація, Аўксенція, Яўгена, Мардарыя і Арэста, якія пацярпелі за хрысціянскую веру ў пачатку IV стагоддзя. У народзе казалі: «Пакутнік Яўстрат сонейку рад». Дзень пакрысе пачынае прыбаўляцца. Людзі верылі, што ў гэты дзень асабліва лютуюць ведзьмы, таму стараліся не сварыцца і не лаяцца, каб не наклікаць бяду. Лічыцца, што якое надвор’е 26 снежня, такое будзе і ўвесь студзень.

Sputnik