Гэты дзень з’яўляецца сто шэсцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.

1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.

1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Канстанцін Бальмонт і французскі рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівы дзень. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

Sputnik