Гэты дзень з’яўляецца сто шэсцьдзясят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 200 дзён.

Сёння святкуецца Сусветны дзень донара крыві. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 14 чэрвеня

У 1634 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай; канец Смаленскай вайны.

У 1792 годзе Барысаву надалі герб.

У 1938 годзе быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

Хто нарадзіўся 14 чэрвеня

1931 год: Ігар Сарокін, беларускі оперны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі псіхіятр і неўролаг Алоіс Альцгеймер і лацінаамерыканскі рэвалюцыянер Чэ Гевара.

14 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іусціна, якога ў народзе называлі проста Усцін.

У гэты дзень хадзілі ў лес збіраць лекавыя зёлкі. Потым іх звязвалі і сушылі пад столлю хаты або рабілі настойкі.

Калі ў першай палове дня заўважалі ў небе вясёлку – не адыходзілі далёка ад хаты, таму што гэта значыла – хутка пойдзе дождж. Але калі нават неба пахмурнае, а казяльцы не раскрыліся – дажджу не будзе.

Sputnik