Гэты дзень з’яўляецца семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 291 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі

У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.

У 1994 годзе была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 15 сакавіка

1781 год: Юзаф Завадскі, віленскі друкар.

1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Юрый Бондараў.

15 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.

У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота адчуваецца мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчае добры ўраджай хлеба.

Вяскоўцы пачынаюць працаваць у агародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеюць насенне.

Sputnik