Гэты дзень з’яўляецца шэсцьдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 298 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 8 сакавіка

У 1911 годзе адбылося першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.

Хто нарадзіўся 8 сакавіка

1917 год: Сяргей Селіханаў, беларускі скульптар.

1931 год: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст.

1952 год: Аляксандр Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіўся савецкі фізік Якаў Зяльдовіч.

8 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.

У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб’і ўжо в’юць гнёзды, будзе цёпла. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.

Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.

Sputnik