Гэты дзень з’яўляецца трыста пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 11 дзён.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

Фото из архива редакции

Гістарычныя падзеі 20 снежня

У 1938 годзе ў СССР былі ўведзены працоўныя кніжкі.

У 1939 годзе прайшоў першы спектакль Гомельскага драмтэатра («Рэвізор» па п’есе Мікалая Гогаля).

У 1945 годзе выйшаў першы нумар Настаўніцкай газеты.

У 1962 годзе на Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах.

Хто нарадзіўся 20 снежня

1840 год: Казімір Альхімовіч, мастак.

1890 год: Юзаф Ядкоўскі, беларускі і польскі краязнавец, заснавальнік гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі даследчык Антарктыды Фін Ронэ і брытанскі музыкант Алан Парсанс.

20 снежня ў народным календары

Праваслаўная царква ў гэты дзень шануе памяць прапаведніка Амбросія Медыяланскага. Кажуць, што ён здзейсніў мноства цудаў, у тым ліку ўваскрэсіў памерлага хлопчыка. Дзяўчыны ў гэты дзень садзіліся шыць і вышываць уборы. Нельга было прымацца за працу, не памаліўшыся. Калі на Амбросія ідзе мокры снег, лета будзе дажджлівае. Сонейка схавалася за туманам – хутка будзе моцная завіруха.

Sputnik