Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 82 дні.
Гістарычныя падзеі 10 кастрычніка
У 1702 годзе аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны, скончылася капітуляцыяй гараджан.
У 1939 годзе Вільня і частка Віленскай вобласці БССР перададзены Літве.
Хто нарадзіўся 10 кастрычніка
1796 год: Міхаіл Без-Карніловіч, беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф.
1957 год: Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Антуан Вато, італьянскі кампазітар Джузэпэ Вердзі і брытанскі драматург Гаральд Пінтэр.
10 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Савація Салавецкага. У народзе яго празвалі Савацеем Бортнікам ці Пчаляром. У гэты дзень падыходзіць да свайго завяршэння перыяд, у які рыхтавалі пчол да зімы. Вуллі прыбіралі ў імшанік і маліліся святому Савацію. У вёсках кажуць: «З мёдам і долата праглынеш». Сапраўды, дзе яшчэ знойдзеш такі салодкі і карысны пачастунак, які добра захоўваецца і дадае асаблівы смак любой страве – хоць гарбаце, хоць блінам, хоць мясу? Пчаляроў вельмі шанавалі, бо лічылася, што працаваць з пчоламі можа толькі праведны чалавек.