Гэты дзень з’яўляецца сто пяцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 31 мая

У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.

У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».

Хто нарадзіўся 31 мая

1952 год: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец.

1954 год: Сяргей Балянок, беларускі графік і мастак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паустоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін.

31 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц.

Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Свята таксама насіла і іншую назву – Фядот Аўсянік. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.

Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць – восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж.

Sputnik