Гэты дзень з’яўляецца трыста сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 22 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй.

Фатаздымак з архіва рэдакцыі

Гістарычныя падзеі 9 снежня

У 2000 годзе ў Гомелі быў асвечаны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Хто нарадзіўся 9 снежня

1891 год: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.

1898 год: Валянціна Валчанецкая, беларуская спявачка, народгная артыстка БССР.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі паэт Джон Мілтан і амерыканскі акцёр Кірк Дуглас.

9 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца Юр’еў дзень, або дзень Юр’я Халоднага. Ён усталяваны ў гонар асвячэння храма Георгія Перамаганосца, а Юрый – гэта адна з форм імя Георгій. Юрый лічыцца абаронцам хатняй і лясной жывёлы, а таксама заступнікам ваўкоў. Ваўкі ў гэтыя халодныя дні падыходзілі блізка да вёсак, таму сяляне сцерагліся і не імкнуліся не выходзіць з дому. Асаблівую ўвагу на Юр’еў дзень надавалі хатнім жывёлам. Лічылася, што менавіта ў гэты дзень мядзведзі ўпадаюць у спячку. Калі 9 снежня холадна, то і зіма марознай будзе. Калі на дрэвах шэрань – будзе добры ўраджай ў наступным годзе.

Sputnik