Гэты дзень з’яўляецца трыста саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 25 дзён.

Гістарычныя падзеі 6 снежня

У 1705 годзе біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І асвяціў касцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.

У 1925 годзе адкрылася Першая Усебеларуская выстава.

У 1926 годзе адбылося Другое ўзбуйненне БССР.

Хто нарадзіўся 6 снежня

1520 год: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.

1896 год: Восіп Любіч, французскі мастак беларускага пахожання, прадстаўнік Парыжскай школы.

1899 год: Барыс Мардвінаў, беларускі і расійскі тэатральны рэжысёр і педагог.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Генры Фрэнсіс Кэры і савецкі кінарэжысёр Барыс Волчак.

6 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мітрафана Варонежскага. У гэты дзень працягваліся кірмашы і гулянні, а ўвечары маладыя дзяўчыны збіраліся і варажылі на будучы лёс. Жанчыны рабілі посныя пірагі. Калі 6 снежня вецер дзьме з поўначы, у жніўні будзе ветрана і дажджліва, а калі сонечна і ціха, жнівень будзе цёплы і ясны. Калі ўначы няма аблокаў і месяц яркі, хутка прыйдуць маразы.

Sputnik