Гэты дзень з’яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 29 дзён. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства.

Гістарычныя падзеі 2 снежня

У 1936 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы.

Хто нарадзіўся 2 снежня

1612 год: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч.

1902 год: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, драматург, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі мастак і графік Ота Дзікс, амерыканская оперная спявачка Марыя Калас, італьянскі мадэльер Джані Версачэ і амерыканская спявачка Брытні Спірс.

2 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Аўдзея. У народзе яго лічылі ахоўнікам хатняй гаспадаркі і сямейнага шчасця і называлі Аўдзей-заступнік. У гэты дзень імкнуліся без неабходнасці не выходзіць з хаты, таму што верылі, што нячысцікі становяцца асабліва агрэсіўныя. Збіраліся каля цёплай печы, пілі гарбату з мёдам, якая, да таго ж, выдатна абараняе ад хвароб. А каб нячысцікі не сунуліся ў хату, гаспадар абыходзіў усе вокны і дзверы ды злёгку стукаў па рамах і касяках тапаром.

Калі 2 снежня ідзе снег і дзьме моцны вецер, зіма будзе халодная, а вясна позняя. Калі ў гэты дзень ясна, хутка будзе мароз, а калі пахмурна – адліга.

Sputnik