Гэты дзень з’яўляецца трыста трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільнюсе створаны Беларускі студэнцкі саюз.

У 1988 годзе па ініцыятыве СААЗ быў заснаваны Сусветны дзень барацьбы са СНІД.

У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.

1939 год: Уладзімір Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіўся амерыканскі рэжысёр і акцёр Вудзі Ален.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану. Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: «Платон ды Раман кажуць зіму нам». Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую. Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

Sputnik