Гэты дзень з’яўляецца дзвесце пятнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.

Якія падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 жніўня

У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне «быть за одно».

У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.

У 1943 годзе пачаўся першы этап «Рэйкавай вайны».

У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.

У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.

Хто нарадзіўся 3 жніўня

1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.

1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.

1986 год: Дар’я Домрачава, беларуская біятланістка.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.

3 жніўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прападобнага Сімяона Палесцінскага.

Таксама сёння працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: «Стань, мой сноп, на тысячу коп!«.

Некалькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.

Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.

Захаваліся ў асобных раёнах і іншыя абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.

Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.