Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 157 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 ліпеня

У 1320 годзе адбылася бітва пад Меднікамі: войска ВКЛ перамагло рыцараў Тэўтонскага ордэна.

У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Хто нарадзіўся 27 ліпеня

1955 год: Барыс Лазука, беларускі мастацтвазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф Жан Бадрыяр і італьянскі паэт Джазуэ Кардучы.

27 ліпеня ў народным календары

Працягваецца ўборка ўраджаю. Калі не ідзе дождж, сяляне працуюць на полі. Лічылася, што калі абвязаць сябе поясам з саломы, спіна не будзе балець падчас цяжкай працы.

Калі раніцай сонца чырвонае і хаваецца за аблокі, днём будзе дождж. Сухі дзень прадвяшчае цёплую восень. Калі ж дзень дажджлівы, непагадзь будзе трымацца яшчэ тыдзень.