Гэты дзень з’яўляецца трыста трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 35 дзён. У гэты дзень у 1812 годзе адбылася бітва пад Бярэзіной. Гомель вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гістарычныя падзеі 26 лістапада

У 1812 годзе пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну.

У 1917 годзе быў утвараны Абласны выканаўчы Камітэт Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.

У 1943 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель.

Хто нарадзіўся 26 лістапада

1907 год: Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург.

1918 год: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік.

1930 год: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік.

1934 год: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр і амерыканская спявачка Ціна Цёрнер.

26 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць канстанцінопальскага архіепіскапа Іаана Златавуста. Цікава, што на працягу чатырох гадоў Іаан жыў у пустыні і два гады не вымаўляў ні слова. Калі ён вярнуўся ў Антыёхію, прысвяціў сябе напісанню багаслоўскіх твораў. У народзе верылі, што на Златавуста нельга лаяцца і спрачацца, таму што калі ў наступны раз спатрэбіцца звярнуцца да бога, ён не пачуе. Таксама ў гэты дзень замаўлялі немату ў дзяцей. Калі 26 лістапада ветрана, будзе адліга. Яркія зоркі, наадварот, прадказваюць маразы. Пра гэта ж сведчыць снегапад.

Sputnik