Гэты дзень з’яўляецца семдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.

Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята «дзень Пі». Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 14 сакавіка

У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.

Хто нарадзіўся 14 сакавіка

1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.

1938 год: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.

14 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцця.

У гэты дзень назіралі за надвор’ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплае. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.

Sputnik