Гэты дзень з’яўляецца сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 295 дзён.

Якія падзеі адбыліся 11 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 11 сакавіка

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.

Хто нарадзіўся 11 сакавіка

1887 год: Алесь Гарун, беларускі паэт.

1899 год: Вольга Галіна, беларуская актрыса.

1903 год: Тодар Кляшторны, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік, кампазітар Каятан Крашэўскі і аргенцінскі музыкант і кампазітар Астар П’яцола.

11 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Парфірыя.

11 сакавіка звярталі ўвагу на птушак. Калі да гэтага дня пералётныя птушкі ўжо вярнуліся з выраю, будзе добры ўраджай хлеба. Калі яны робяць гнёзды на сонечным баку, лета будзе дажджлівае, калі ў цені – гарачае.

Туман раніцай прадвяшчае дрэннае надвор’е, увечары – цёплае.

Sputnik