Гэты дзень з’яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 16 мая

У 1674 годзе Ян Сабескі быў выбраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма «Тарас на Парнасе» (у газеце «Минский листок»).

У 1986 годзе ў Гродне быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 мая

1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.

1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, а таксама амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з’яўлялася шмат малака.

16 мая таксама лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з’явілася шчаўе, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.

Sputnik