Гэты дзень з’яўляецца трыста дваццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 38 дзён.

У гэты дзень у 2007 годзе Мінская вобласць атрымала ўласны герб і сцяг.

Гістарычныя падзеі 23 лістапада

У 1953 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС.

У 2007 годзе Мінскай вобласці быў нададзены герб і сцяг.

Хто нарадзіўся 23 лістапада

1871 год: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі пісьменнік Мікалай Носаў і амерыканскай спявачка Майлі Сайрус.

23 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць шасці апосталаў, у лік якіх уваходзяць вучань апостала Паўла Ераст і не толькі яго вучань, але і сваяк Радзівон. На Ераста і Радзівона людзі хадзілі ў царкву і асвячалі хлеб і соль, якія з’ядалі пасля абеду. Іх давалі таксама дамашнім жывёлам, каб абараніць іх ад хвароб. У гэты дзень было прынята дапамагаць жабракам і старым. Лічылася, што іх малітвы Гасподзь чуе лепш, таму што яны бліжэй да яго. Ветранае надвор’е 23 лістапада прадракае пахаладанне і завіруху. Калі ў гэты дзень выпала шмат снегу, зіма будзе мяккай.

Sputnik