Гэты дзень з’яўляецца трыста дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 39 дзён. Сёння адзначаецца Дзень памяці па растраляных мірных жыхарах Нароўлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гістарычныя падзеі 22 лістапада

У 1963 годзе быў забіты прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. Галоўным падазроным у забойстве лічыўся Лі Харві Освальд, які некаторы час жыў у Мінску.

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Босніяй і Герцагавінай.

Хто нарадзіўся 22 лістапада

1791 год: Міхаіл Гамаліцкі, беларускі ўрач, гісторык, літаратар.

1946 год: Яраслаў Еўдакімаў, спявак, Народны артыст БССР.

1952 год: Аляксандр Абадоўскі, беларускі кінааператар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі навуковец і пісьменнік Уладзімір Даль, французскі генерал і палітык Шарль дэ Голь і амерыканская кінаактрыса Скарлет Йохансан.

22 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Матроны. У народзе гэты дзень называлі Матрона Зімовая і лічылі, што з гэтага часу ўжо «становіцца зіма». Казалі: «З Матроны зіма ўстае на ногі». Калі 22 лістапада ідзе снег, май будзе халодны. Раніцай на дрэвах шэрань – варта чакаць моцных маразоў. Калі гусі выходзяць на лёд, наадварот, пацяплее.

Sputnik