Гэты дзень з’яўляецца трыста дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 41 дзень.

Гістарычныя падзеі 20 лістапада

У 1985 годзе кампанія Microsoft упершыню прадставіла аперацыйную сістэму з назвай Windows — Microsoft Windows 1.0.

Хто нарадзіўся 20 лістапада

1899 год: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, крытык, драматург, аўтар гімна БССР.

1901 год: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік.

1948 год: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса.

1962 год: Міхаіл Баразна, беларускі мастак, мастацтвазнаўца.

Таксама у гэты дзень нарадзіліся шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф, амерыканскі астраном Эдвін Хабл, савецкая і расійская балерына Мая Плісецкая і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

20 лістапада ў народным календары

У гэты дзень у народзе шануюць памяць пакутніка Фядота Анкірскага. На рэках працягваўся ледастаў. У народзе казалі: «Фядот на раку вядзе лёд». Святы Фядот лічыўся таксама заступнікам жаночага рукадзелля, таму ў гэты дзень перад тым, як садзіцца ткаць, жанчыны маліліся яму. Калі ў гэты дзень на дарогах галалёд, маразы будуць доўга. Калі пайшоў снег, вясной будзе паводка.

Sputnik