Гэты дзень з’яўляецца трыста дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 42 дні. Сёння адзначаецца Міжнародны мужчынскі дзень, а ў Расіі і Беларусі – дзень ракетных войск і артылерыі.

Гістарычныя падзеі 19 лістапада

У 1982 годзе каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Малдовай.

Хто нарадзіўся 19 лістапада

1784 год: Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філосаф, святар, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, прафесар Віленскага ўніверсітэта.

1908 год: Мікола Засім, беларускі паэт.

Таксама у гэты дзень нарадзіўся амерыканскі дызайнер адзення Кельвін Кляйн.

19 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Варлама Хутынскага, заснавацеля Спаса-Праабражэнскага Хутынскага манастыра, а таксама епіскапа Паўла Спавядальніка. У народзе гэты дзень называлі Павел-ледастаў. Лічылася, што лёд, які з’явіўся на рэках у гэты час, не растае ўжо да вясны. Рыбакі пачыналі рыхтаваць снасці да падлёднай лоўлі. Каб задобрыць вадзяніка, кідалі ў ваду пачастункі і манеты. Па тым, які на рацэ лёд, можна было даведацца пра ўраджай на наступны год: калі лёд гладкі, ураджай будзе вялікі. Калі ў гэты дзень быў снег, то і ўзімку яго будзе шмат. Шмат зорак на небе – да маразоў.

Sputnik