Гэты дзень з’яўляецца трыста шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 2 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 29 снежня
У 1967 годзе Дж.-А. Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін «чорная дзірка».
Хто нарадзіўся 29 снежня
1842 год: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец.
1956 год: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі архітэктар італьянскага паходжання Карл Росі і амерыканскі акцёр Джуд Лоу.
29 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з апошніх старазапаветных прарокаў Агея.
У народзе казалі: «Прарок Агей зямлю шэранню пакрывае«. Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.
Якое надвор’е на Агея, такі будзе і красавік. Мароз у гэты дзень будзе трымацца да самага Вадохрышча. Непагадзь прадракае халодную зіму.
Sputnik