Гэты дзень з’яўляецца трыста шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 5 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.
Гістарычныя падзеі 26 снежня
У 1566 годзе Гарадзенскі сейм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ.
У 1926 годзе выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас».
У 1968 годзе пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.
У 1991 годзе СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.
Хто нарадзіўся 26 снежня
1893 год: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар.
1937 год: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік і мастак Генры Мілер і кітайскі дзяржаўны дзеяч Маа Цзэдун.
26 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква пачытае памяць пакутнікаў Яўстрація, Аўксенція, Яўгена, Мардарыя і Арэста, якія пацярпелі за хрысціянскую веру ў пачатку IV стагоддзя.
У народзе казалі: «Пакутнік Яўстрат сонейку рад«. Дзень пакрысе пачынае прыбаўляцца.
Людзі верылі, што ў гэты дзень асабліва лютуюць ведзьмы, таму стараліся не сварыцца і не лаяцца, каб не наклікаць бяду.
Лічыцца, што якое надвор’е 26 снежня, такое будзе і ўвесь студзень.
Sputnik