Гэты дзень з’яўляецца трыста пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 9 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 22 снежня

У 1264 падпісаны мірная і гандлёвая дагаворы Полацка з горадам Рыга і Лівонскім ордэнам (князем Гердзенем).

У 1917 годзе ў Мінску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда.

У 1918 годзе ў Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр.

У 1932 годзе афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільнюсе.

У 1989 годзе была заснавана Беларуская федэрацыя футбола.

Хто нарадзіўся 22 снежня

1922 год: Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Джакама Пучыні, рускі пісьменнік Эдуард Успенскі і французская спявачка Ванэса Парадзі.

22 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца праваслаўнае свята, усталяванае ў гонар зачацця святой Ганнай Багародзіцы. Ганне маліліся пры бясплоддзі. У народным календары гэты дзень называлі Ганна Цёмная або Ганна Зімовая.

Па шэрані на дрэвах вызначалі, будзе год ураджайны ці не. Таксама калі ёсць шэрань і пахмурна, апошні дзень года будзе цёплы і магчыма непагадзь.

Sputnik