Гэты дзень з’яўляецца трыста дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 44 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 17 лістапада

У 1370 годзе кароль Людовік Венгерскі стаў каралём польскім.

З 1939 года адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў (Міжнародны дзень студэнтаў)

Хто нарадзіўся 17 лістапада

1828 год: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат.

Таксама у гэты дзень нарадзіліся нямецкі матэматык Аўгуст Фердынанд Мёбіус і французская актрыса Сафі Марсо.

17 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шанавалі памяць святапакутнікаў Нікандра і Ерамея – вучняў і паслядоўнікаў апостала Ціта.

У народзе існавала выслоўе: «Ярома, сядзі дома«. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень асаблівы разгул нячысцікаў, якія блукаюць па вуліцах і намагаюцца зайсці ў дом, каб скрасці адтуль вугольчык. 17 лістапада нікому нельга было даваць вугалю або агню, таму што можна было страціць сваё шчасце.

Калі на Ярому туман, гэта значыць, будзе адліга. Шэрань на дрэвах і траве, наадварот, прадвяшчае маразы. Калі выпала шмат снегу, будзе добры ўраджай азімых.

Sputnik