Гэты дзень з’яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 51 дзень.

Сёння святкуецца Сусветны дзень моладзі, Сусветны дзень навукі за мір і развіццё, а таксама Міжнародны дзень бухгалтара. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 10 лістапада

У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданне «Нашай нівы».

У 1974 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Гродне.

Хто нарадзіўся 10 лістапада

1749 год: Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт.

1910 год: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1934 год: Іван Курбека, беларускі паэт, музейшчык, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі рэфарматар царквы Марцін Лютэр, нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург Фрыдрых Шылер, расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў.

10 лістапада ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Параскевы. Яна лічыцца заступніцай жанчын, у народзе святую празвалі Параскева Пятніца. Абраз Параскевы ўпрыгожвалі ручнікамі і кветкамі, верылі, што ручнік пасля гэтага набывае гаючую сілу. Пасля малітвы ім выціралі твар.

У гэты дзень жанчыны не пралі і не ткалі: існавала павер’е, што Параскева Пятніца сама ходзіць па вёсцы ў выглядзе старой і сочыць, каб ніхто не праў. Але шыць і вышываць было дазволена, і дзяўчыны збіраліся на вячоркі. Таксама верылі, што калі памаліцца святой Параскеве, хутка прыйдзе жаніх.

Калі ў гэты дзень туман – будзе адліга. Шэрань на дрэвах, наадварот, абяцае маразы.

Sputnik