Гэты дзень з’яўляецца трыста семнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 48 дзён.

Фатаздымак з архіва рэдакцыі

Гістарычныя падзеі 13 лістапада

У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.

У 1918 годзе была апублікаваная пастанова УЦВК аб скасаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне.

Хто нарадзіўся 13 лістапада

1884 год: Уладзімір Кудрэвіч, беларускі мастак.

1897 год: Аркадзь Аркадзьеў, беларускі акцёр і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся шатландскі пісьменнік і паэт Роберт Льюіс Стывенсан і амерыканская актрыса Вупі Голдберг.

13 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нікадзіма, які лічыўся заступнікам дамоў ад пажару. Напярэдадні Кузьмінак, Дня каваля, які адзначаўся 14 лістапада, курэй пераводзілі ў зімовыя катухі ці ўцяплялі куратнік. Слабую ды старую птушку забівалі і з яе гатавалі булён і пяклі курнікі – пірагі з мясам. Працягвалі таксама адзначаць свята паляўнічых і рыбакоў. Рыбакі свой першы ўлоў прадавалі, а грошы звычайна пакідалі ў храме. З гэтым днём былі звязаны паляўнічыя прыкметы. Напрыклад, калі заяц перабег дарогу – да няўдачы. Калі мядзведзь залёг у бярлогу на ўзвышшы, вясной будзе паводка. Калі ў гэты дзень ішоў дождж, гэта значыла, што непагадзь будзе яшчэ доўга.

Sputnik