Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 78 дзён.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы.

Гістарычныя падзеі 14 кастрычніка

У 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.

У 1964 годзе Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.

У 1999 годзе быў створаны беларускі заказнік Выдрыца.

Хто нарадзіўся 14 кастрычніка

1899 год: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша».

1929 год: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык.

1946 год: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык.

1981 год: Руслан Аляхно, беларускі спявак.

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік іспанскай інквізіцыі Томас Тарквемада і савецкі палкаводзец Андрэй Яроменка.

14 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква святкуе Пакровы Прасвятой Багародзіцы – адно з найбольш шанаваных у народзе свят. Яно было ўстаноўлена ў гонар падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопале ў 910 годзе.

У той час горад быў у аблозе, і яго жыхары малілі бога аб дапамозе. Падчас службы блажэнны Андрэй і яго вучань сталі сведкамі з’яўлення Божай Маці, якая падняла сваё галаўное покрыва мафорый над людзьмі ў знак свайго заступніцтва.

Гэта свята таксама называюць Трэцяй Прачыстай. У народзе гавораць: «Прышлі Пакровы і запыталі: «Да зімы гатовы?«. Ішоў вясельны перыяд – Вясельніца, якая доўжылася да 28 лістапада – піліпаўскага посту, падчас якога ўжо нельга было брацца шлюбам. У гэты час казалі: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, птаху пяром, дзеўку чапцом«.

Лічылася, што зямля «закрываецца» ад Пакроваў і да вясны ніхто не зможа знайсці скарбаў да Юр’ева дня. Таксама лічылася, што на Пакровы трэба даць сена карове, нават калі яслі стаяць поўныя. У хатах тапілі печы і пеклі бліны.

Пра надвор’е казалі, што якое яно будзе на Пакровы, такое пратрымаецца ўсю зіму.

Sputnik