Гэты дзень з’яўляецца сто дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 243 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 2 мая

У 1447 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык выдаў Прывілей, які пашыраў правы баяр і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.

Хто нарадзіўся 2 мая

1888 год: Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.

1935 год: Мікалай Аляхновіч, беларускі фізік.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мадэльер Данатэла Версачэ і брытанскі акцёр Дэвід Сушэ.

2 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іаана Ветхапячорніка.

Па народных уяўленнях, у гэты час прырода «апраналася» ў веснавы «ўбор», таму варта было апранаць новае прыгожае адзенне. Жанчыны маліліся ў гэты дзень пра добры ўраджай лёну і канапель – раслін, з якіх рабілі тканіну.

Калі 2 мая ідзе дождж, лета будзе цёплае і сонечнае. Калі бярозы заквітнелі раней за клёны, лета будзе сухое.

Sputnik