Гэты дзень з’яўляецца трыста дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 53 дні.

Гістарычныя падзеі 8 лістапада

У 1793 у Францыі быў адкрыты Луўр.

У 1956 годзе адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

У 1961 годзе выйшаў першы выпуск праграмы «КВЗ».

Хто нарадзіўся 8 лістапада

1784 год: Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер.

1908 год: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык.

1980 год: Канстанцін Касцючэнка, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Маргарэт Мітчэл і расійскі акцёр тэатра і кіно Алег Меньшыкаў.

8 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага. У народзе дзень Дзмітрыя асацыіраваўся з апошнім днём вяселляў, бо хутка пачынаецца пост. Казалі: «Да Дзмітра баба хітра, а па Дзмітры — мужчыны хітры». Жанчыны не пралі, не ткалі і не займаліся працамі ў полі. Таксама ў асобных рэгіёнах Беларусі завяршаўся выпас жывёлы. На гэты конт у народзе таксама існавала прыслоўе: «Да Змітра пасуць, а па Змітры пільнуюць». Лічылася, што ваўкі з гэтага дня асабліва галодныя і нападаюць на звяроў і чалавека. Калі ў гэты дзень было цёпла, то і зіма будзе цёплая і вільготная. Калі выпаў снег, ён будзе ляжаць і на Вялікдзень.

Sputnik